понедельник, 26 октября 2009 г.

Начная запіска №0

Вось і прайшло 2 дні выхадных. Амаль нічога не знабіў за іх. Добра, што суседу заінсталяваў Windows XP sp3, а то ён ужо 3 гады карыстаецца без сэрвіс пакаў, дайшло да таго, што праграммы не жадаюць ставіцца. Спробы паствіць асобна сэрвіс пакі не закончыліся перамогай. Апошні варыянт была новая інсталяцыя аперацыйнай сістэмы. Цікавы выпадак адбыўся. Усталяваў я гэты віндоўс, усталяваў драйверы. Запускаю Tweaker xp, ён нешта спытаў пра кропку аднаўлення, ну я клікаю "ок", думаў, што праграмма хоча яе зрабіць, а ён мне, мне наадварот, адкаціў сістэму назад. У выніку прыйлося ізноў ставіць драйверы.
Але гэта было не самае цікавае. Наогул, зусім нічога не зрабіў за выхадныя. Нават злы за сябе трохі. Дзімону кампутар ужо збіраю 2 тыдні амаль, але думаю, што гэта заўтра закончыцца. Ну ці да серады працэсс будзе завершаны. Заўтра закажу жалеза, можа збяру заўтра, а можа ў аўторак, а консул паставіць туды софт. Карыта трэба звычайнае, для працы, нэта, фільмаў. Гэта значыць збіраць трэба будзе будджэты варыянт. Кошт бы заяўлены Дзімонам вдвэшнікам да 500 у.е.
Ну вось што я вырашыў сабраць:

  • CPU Intel Celeron-D D430-64 Bit, (1800Mhz/800Bus/512Kb) - (Conroe-L) LGA-775 (BOX)
  • DDR-2 RAM 2048MB PC-6400 Kingmax (Original) Retail
  • HDD Seagate 500GB Barracuda Serial ATA II (16MB Cache)
  • DVD+/-RW NEC-Sony AD-5240S-OB SATA RAM Black (dual layer)
  • MB MSI G31TM-P35
  • Case Midi Tower ATX 400W P4 IN-WIN (бесшумный) EAR006 Black-Silver
  • Keyboard Logitech Value Black PS/2
  • Mouse Logitech S96 Optical Scroll, PS/2, Black
  • LG 20" W2043S, TFT LCD Panel Black
  • Колонки Genius SP-F200 Silver-Black (2.0) <200w>
Атрымалася трохі болей, 520 у.е. Вось думаю, можа Дзімону можа не патрэбы хард на 500Gb. У такім выпадку можна будзе паставіць яму 320. Ну ранкам буду тэлефанаваць яму, бо трэба ўзяць у яго грошы, каб заплаціць за жалеза. Спадзяюся, што прывязуць яго вечарам. ))) І там застанецца ўсяго нічога.
Ну яшчэ у мяне будуць кантрольныя 2 штукі на гэтай нядзелі, так што трэба гатавацца. А так не хочацца.
Збіўся з рыжыму зусім: учора лягаў пасля 3 ночы, а цяпер зусім паказвае 3:50. Во так блін.
Паставіў сабе Google Chrome. Ён увесь час вылятае. Пакуль дайшоў да гэтых радкоў, ужо разоў так 10. Калі яшчэ выляціць, то можа і знясу яго. Але мне гуглаўскае ўсе падабаецца. )))
Можа перазагрузка камьютэра паможа яму. ггг
Усім бай )))


Комментариев нет: