пятница, 23 октября 2009 г.

Працяг, пасля доўгай паузы.

Прывітанне ўсім. Даўно нічога не пісаў, па-гэтаму буду выпраўляцца. Навогул, жыццем задаволены. Не сяжу на месцы. Але, не паспяваю ўсяго зрабіць, што хачу. Была магчымасць працаваць на ўборцы Мінск-Арэны. Але пасля аднага дню працы(нават 5 гадзін) гэта меня так вымарыла, што больш я туды не паеду. На самай справе, праца не цяжкая, трэба было убіраць сектары для глядачоў, мыць там плітку. Але ж я нічога не паспеў, нават вучыцца. Нават дайшло да таго, што выкладчыку сказаў, што на дадзены момант у меня нічога няма, меў я ўвазе тое, што не гатовы да працэнтоўкі па курсавой рабоце. Ну ўляпіў ен мне мінус, як там далей будзе не ведаю. Дык вось, узяў я шмат літаратуры на заняткі ва ўніверсітэце, дык нават зашмат, цяпер спіна трохі пабальвае, сволачы, цяжкія яны былі)). Ангельскай мовай не займаюся, электроніку не чытаю, хаця з пачатку семестра вучыў іх кожны дзень. Трэба будзе за іх ізноў узяцца. Ну вось, так, нічога не вучу атрымоўваецца. Цяпер у асноўным час ідзе на састаўленне дакументацыі сеткі лакальнай, трэба прапісаць фізічныя адрасы і ip-адрасы карыстальнікам сеткі, а таксама іх паспарты. Марудная гэта работа, не хапае мазгоў аутаматызваць гэта. Ну нічога, хоць пагляджу, хто ў інтэрнаце жыве.
Наконт FreeBSD. Усталяваў я яе. Добрая сістэма. Зрабіў там раздачу ip па dhsp кожны дыапазон на сваю сеткавую карту. Інфармацыя, як гэта зрабіць, была на linux.by. Вось. На дадзены момант сервер з FreeBSD ляжыць у антрысолі, чакае сваей чаргі. Нешта не вельмі хочацца ім займацца. Можа папарасіць, каб хто яго настроіў з нуля, бо хачу яе паставіць на новы жорсткі дыск. Там, у гэтай жа антрысолі, ляжыць і другі сервер, з gentoo. Пад што яго прыстасаваць, я не магу прыдумаць. FreeBSD пойдзе пад маршруцізатар. Але калі гэта будзе, а не ведаю.
Усе ламаў сабе галаву, ці праект сеткі, які я распрацаваў, падыдзе для нашага інтэрната. Добра, што ўдалося зкантактавацца з адміністаратарам з інтэрнату БДУІР. Той распавеў, як зроблена у іх сетка. Вельмі падобная да майго праекту. Але там усе зрабіў універсітэт. З гэтым у маім інтэрнаце складаней. Будзем рабіць самі. План дзеянняў есць, шкада, што не магу сустрэцца ніяк з электрыкам, каб той паказаў. дзе ідзе праводка, каб не прасвярліць яе, а то будзем сядзець без электрычнасці ))).
Хочацца яшчэ шмат чаго напісаць, але трэба зрабіць табліцу карыстальнікаў сеткі, і яшчэ паспаць. Таму заканчваю на сення. Бай)))

П.С. Як рабіць абзацы на блогу, нешта ў мяне не атрымоўваецца?
П.С.2 Выбачайце за памылкі ))

1 комментарий:

Unknown комментирует...

магутнасць, ланцугi, напружанне i гэтак далей...
очевидно что на бобку тебе вредно ходить